Адрас:
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебская вобласць
Курганны могільнік знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мяклава, на правым беразе р. Лучоса, паміж 2 ярамі, на тэрыторыі селішча ва ўрочышчы Валатоўкі. Уяўляе сабой 6 круглых у плане курганоў. Курганы - 3 насыпы вышынёй 2-2,5 м, дыяметрам да 15 м, вышыня астатніх 0,8-1 м, дыяметр 10-12 м.